Лукашэнка: У нас шчаслівы дзень — выпрабавалі ракетнае ўзбраенне

 Лукашэнка: У нас шчаслівы дзень — выпрабавалі ракетнае ўзбраенне

У Беларусі адбылося паспяховае выпрабаванне новага ракетнага ўзбраення. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і старшынёй праўлення Нацбанка Паўлам Калаўрам.

"Я крыху затрымаўся. У нас сёння шчаслівы дзень у плане бяспекі і абароны. Нашым вайскоўцам за тыя мізэрныя грошы, якія ім далі, удалося распрацаваць і выпрабаваць ужо сёння створанае ў Беларусі ракетнае ўзбраенне. Ажыццёўлены пуск ракетных комплексаў", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.

Лукашэнка дадаў, што выпрабаванні прайшлі паспяхова. Па яго словах, ракеты першым залпам паразілі цэль за паўтара метра ад зададзеных каардынатаў, другім залпам — за дзясятак метраў. "Гэта ідэальна. Гэта ракетныя комплексы, якія створаны ў нас у Беларусі на працягу двух гадоў", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён даручыў прэм'ер-міністру разгледзець пытанне пра дзяржаўныя ўзнагароды для тых, хто працаваў над стварэннем гэтага ўзбраення. "Прытым без усялякіх абмежаванняў. Хто заслужыў, павінен атрымаць гэтыя ўзнагароды. Гэта найвялікшае дасягненне", — выказаў меркаванне Лукашэнка.

Выпрабаванне ракетнай сістэмы залпавага агню "Паланэз" адбыліся ў Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі