Лукашэнка сустрэнецца з мінскімі прадпрымальнікамі

17 сакавіка ў мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры "Экспабел" адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прадпрымальнікамі. Пра гэта паведамляе РГА "Перспектыва".

Паведамляецца, што прадпрымальнікаў прасілі прыйсці на свае працоўныя месцы а 7-й гадзіне раніцы. Сустрэча плануецца на першым паверсе крытага цэнтра. Як паведаміла "Перспектыва", яе прадстаўнікоў не запрашаюць.

Нагадаем, што прадпрымальнікаў турбуюць змены ў заканадаўстве. Іх прымушаюць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці абавязкова з сертыфікатамі Мытнага саюза. Гэтая норма мусіла пачаць дзейнічаць з 1 сакавіка. Аднак у апошні момант Мінгандлю заявіла, што ўвядзенне гэтай нормы адкладваецца.

У Адміністрацыі прэзідэнта рыхтуецца новы ўказ, які будзе кантраляваць дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Згодна з ім, прадпрымальнікам дазволяць гандляваць без сертыфікатаў, але павялічаць фіксаваны падатак на даданую вартасць. Гэты падатак вылічваецца як "чатырохразовая сума належнага да выплаты адзінага падатку без уліку павышаючага каэфіцыента 2".

Дарэчы, апошні раз Лукашэнка сустракаўся з прадпрымальнікамі 10 гадоў таму. 10 сакавіка 2005 года ён наведваў рынак "Максімус" у мінскім мікрараёне "Малінаўка".

Фота — з архіву прэс-службы Лукашэнкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі