Лукашэнка распавёў патрыярху Кірылу пра крызіс заходняй цывілізацыі (відэа)

Нагадаем, сёння ў беларускай сталіцы праходзяць урачыстасці з нагоды святкавання 1025-х угодкаў Хрышчэння Русі. У малебне каля Мінскага замчышча ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

Аляксандр Лукашэнка на ім не прысутнічаў. Пазней падчас згаданай сустрэчы ён адзначыў, што заходняя цывілізацыя перажывае найглыбейшы крызіс. "Апошнім часам мы назіраем ўзмацненне крызісу заходняй цывілізацыі, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Не проста фінансавы ці эканамічны разлад, а найглыбейшы ​​крызіс маралі і духоўнасці. І наступіў ён у тую эпоху, калі прамысловасць і тэхналогіі зрабілі неверагодны скачок, які, здавалася, можа забяспечыць дабрабыт усяму чалавецтву".
 

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што "беларусы, выбіраючы свой шлях развіцця, абапіраюцца на гуманітарныя каштоўнасці хрысціянства". Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў, што бачыць асаблівую ролю Рускай праваслаўнай царквы ў падтрыманні міру і згоды ў грамадстве ды перакананы ў яе станоўчым уплыве на інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі