Лукашэнка прызначыў Турчына кіраўніком апарату Саўміна

Лукашэнка прызначыў Турчына кіраўніком апарату Саўміна

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Турчына кіраўніком апарату Савета міністраў Беларусі. Пра падпісанне адпаведнага ўказу інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Адзначаецца, што дагэтуль Турчын займаў пасаду памочніка прэзідэнта, галоўнага інспектара па Гомельскай вобласці.

Аляксандр Турчын нарадзіўся ў 1975 годзе ў Навагрудку. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Да 2004-га працаваў дырэктарам крамы ў калгасе "Авангард", падаткавіком, кантралёрам-рэвізорам у Навагрудскім раёне. У 2004-2010 гадах — начальнік фінансавага аддзела, намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама. З 2010-га працаваў у Мінскім абласным выканаўчым камітэце, спачатку старшынёй камітэта эканомікі, праз два гады — намеснікам старшыні аблвыканкама. Памочнікам прэзідэнта стаў у чэрвені 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі