Лукашэнка прызначыў былых сілавікоў амбасадарамі

Лукашэнка прызначыў былых сілавікоў амбасадарамі

18 лістапада Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых амбасадараў. Тры з іх раней прадстаўлялі сілавы корпус.

Як паведамляе ТГ-канал "Пул Першага", былы сакратар Савета бяспекі (а да таго міністр абароны) Андрэй Раўкоў стаў амбасадарам Беларусі ў Азербайджане. Амбасаду ў Арменіі ўзначаліць былы генпракурор Аляксандр Канюк. А экс-кіраўнік Мытнага камітэта Юрый Сянько адправіцца на дыпламатычную працу ў Кітай.

Пасля выбараў 9 жніўня і жорсткага разгону мірных дэманстрацыяў многія дыпламаты выказалі сваю нязгоду з палітыкай афіцыйнага Мінска. У выніку быў звольнены, напрыклад, амбасадар у Славакіі Ігар Ляшчэня і ў Аргенціне — Уладзімір Астапенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі