Лукашэнка прыйшоў на першы ўрок да старшакласнікаў

Лукашэнка прыйшоў на першы ўрок да старшакласнікаў

Наведваючы 93-ю школу ў Мінску, Аляксандр Лукашэнка правёў для старшакласнікаў першы ўрок, інфармуе БЕЛТА. 

Тэмай першага ўрока па ўсёй краіне быў вызначаны радок з верша Янкі Купалы: "Занiмай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад мiж народамi!" Планавалася, што вучні будуць разважаць, як яны бачаць сучаснасць і будучыню дзяржавы, свой удзел у яе развіцці.

Лукашэнка зайшоў у адзін з класаў, выклікаў да дошкі некалькіх вучняў. Ён размаўляў з імі пра вучобу ў школе, выбар будучай прафесіі, заняткі спортам і інш.

Таксама кіраўніку дзяржавы паказалі асартымент страваў у школьнай сталоўцы. Лукашэнка падкрэсліў, што выбар мусіць рабіцца на карысць беларускай кухні і айчынных прадуктаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі