Лукашэнка прыгразіў паслаць Качанаву працаваць на Магілёўшчыну

Лукашэнка прыгразіў паслаць Качанаву працаваць на Магілёўшчыну

Аляксандр Лукашэнка незадаволены развіццём сельскай гаспадаркі ў Магілёўскай вобласці, бо яна па паказчыках знаходзіцца на апошніх месцах. "Цэлы віцэ-прэм'ер, якi загадвае сельскай гаспадаркай, курыруе Магілёўскую вобласць, упаўнаважаны прэзідэнта. Памочнік прэзідэнта зубы праеў на сельскай гаспадарцы і Магілёўскай вобласці. Губернатар самы прасунуты. І вы займаеце апошняе месца. Якую я з гэтага павінен рабіць выснову?" — перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы ягоныя словы.

Пад раздачу трапіла і кіраўніца Адміністрацыі Наталля Качанава. "Тыдзень тэрміну ўнесці прапановы, бо пойдзеце самі сюды працаваць. Я вас сюды пасылаў па кадрах — вы разбіраліся ўсю зіму, я вас папярэджваў аб сітуацыі тут. Але сітуацыя не мяняецца", — абурыўся Лукашэнка. 

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней даручаў адказным чыноўнікам выправіць сітуацыю ў сельскай гаспадарцы Магілёўшчыны, але заўважных вынікаў няма. "Ім было сказана, у тым ліку і Даманеўскаму (кіраўнік Магілёўскай вобласці Уладзімір Даманеўскі. — Заўвага.): не будзе выпраўленая сітуацыя на працягу года — будзем прымаць меры. Таму тыдзень тэрміну, і будзем разбірацца з віцэ-прэм'ерам і памочнікам, раз не змаглі працаваць як трэба", — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі