Лукашэнка правядзе чарговую нараду па сітуацыі з каранавірусам
![Лукашэнка правядзе чарговую нараду па сітуацыі з каранавірусам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-10-06t175840z_932618596_rc25dj9r9pso_rtrmadp_3_health-coronavirus-austria.jpg.webp?itok=6jbu3X7j)
Аляксандр Лукашэнка правядзе чарговую нараду па сітуацыі з каранавірусам у Беларусі. Як паведамляе яго прэс-служба, яна прызначана на чацвер у Палацы Незалежнасці. Адзначаецца, што нарада праводзіцца найперш з нагоды ўскладнення сітуацыі з каранавірусам у суседзяў нашай краіны.
"Відавочны прырост ёсць і ў Беларусі, — піша тэлеграм-канал Пул Первого. — Сітуацыю трымаюць пад кантролем. Да другой хвалі медыкі гатовыя".
У Беларусі на 7 кастрычніка было зарэгістравана 81,5 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам (+415 за суткі), памерлі 874 чалавекі (+6 за суткі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.