Лукашэнка — пра патрабаванні Расіі: гэта не інтэграцыя, а інкарпарацыя

Лукашэнка — пра патрабаванні Расіі: гэта не інтэграцыя, а інкарпарацыя

Падчас паездкі на цэлюлозна-кардонны камбінат у Светлагорску Аляксандр Лукашэнка абрынуўся з крытыкай на расійскія ўлады. 

"Яны разумеюць інтэграцыю як паглынанне Беларусі. Гэта не інтэграцыя! Гэта інкарпарацыя! На гэта я ніколі не пайду", — перадае яго словы Telegram-канал "Пул Першага". 

Лукашэнка зноў заявіў, што першы прэзідэнт Беларусі ніколі не стане яе апошнім прэзідэнтам. "Ужо пасля мяне — думайце, як жыць. Але і калі я буду жыць, але не буду прэзідэнтам, я буду заўсёды змагацца, каб наша зямля заставалася суверэннай і незалежнай"

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што кіраўніцтва Расіі намякала яму на далучэнне да Расіі ў абмен на адзіныя кошты на энерганосьбіты, піша БЕЛТА. Аднак Лукашэнка ўпэўнены, што па гэтым шляху не захочуць ісці ні беларускі, ні расійскі народы. 

Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна прайшлі 7 лютага ў Сочы. Кіраўнікі дзяржаў не дамовіліся пра зніжкі на пастаўкі расійскай нафты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі