Лукашэнка пра беларускі хакей: Спачатку вынік — пасля заробак!

Лукашэнка пра беларускі хакей: Спачатку вынік — пасля заробак!

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што трэба больш увагі надаваць хакейнаму чэмпіянату Беларусі. У пятніцу, 27 траўня, кіраўнік дзяржавы наведаў ЗАТ "Амкадор-Пінск", дзе сустрэўся з працоўным калектывам. Лукашэнка, між іншым, выказаўся пра выступленне хакейнай зборнай Беларусі на нядаўнім чэмпіянаце свету ў Расіі. Ён лічыць, што хакеісты "плюнулі ў душу народа".

Міхаіл Грабоўскі: Вынік зборнай — гэта на дадзены момант рэальны наш узровень

Лукашэнка мяркуе, што дзяржава зрабіла ўсё неабходнае для развіцця хакея ў Беларусі. "Цяпер фармуем асноўную дынамаўскую каманду, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Нам трэба надаць асаблівую ўвагу ўнутранаму чэмпіянату, каб тут былі добрыя гульцы і каманды гулялі на высокім узроўні".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, нельга звязваць надзеі толькі з мінскім "Дынама", якое выступае ў КХЛ. Трэба рыхтаваць сваіх спартсменаў, "выбіраць моцных хлопцаў, якія хочуць гуляць і ствараць для іх нармальныя ўмовы", адзначыў Лукашэнка. Ён агучыў асноўныя прынцыпы, якія будуць ужывацца ў беларускім хакеі: унутраны чэмпіянат, трэнерскія кадры і жорсткі падыход да падрыхтоўкі хакеістаў.

"Спачатку вынік — пасля заробак. Такі будзе падыход", — падвёў вынік сказанаму Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі