Лукашэнка заявіў, што хакеісты зборнай Беларусі "плюнулі ў душу народа"

Лукашэнка заявіў, што хакеісты зборнай Беларусі "плюнулі ў душу народа"

Хакеісты зборнай Беларусі сваім выступленнем на нядаўнім чэмпіянаце свету ў Расіі "плюнулі ў душу народа". Такую заяву Аляксандр Лукашэнка зрабіў 27 траўня на сустрэчы з працоўным калектывам ЗАТ "Амкадор-Пінск". Як вядома, беларуская зборная выступіла правальна (прайграла нават зборнай Венгрыі), змагалася не за выхад у плэй-оф, а за выжыванне ў эліце, заняла агульнае 12-е месца.

Лукашэнка прызнаў, што гэта агульны настрой "ва ўсіх", што хакеісты "плюнулі ў душу народа". "Але не будзем пасыпаць галаву попелам. Спорт ёсць спорт — усе хочуць выйграць, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Толькі "растапырыўшы пальцы" на пляцоўку не трэба выходзіць".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, сёння на хакейнай пляцоўцы не гуляюць, а змагаюцца, ваююць "да апошняга". Беларускія хакеісты на сусветным першынстве гэтага не зрабілі і гэта галоўны іх недахоп, мяркуе Лукашэнка. Ён адзначыў, што такія ж праблемы маюць беларускія спартсмены і ў іншых відах спорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі