Лукашэнка павіншаваў з Днём Перамогі Пуціна і Парашэнку
![Лукашэнка павіншаваў з Днём Перамогі Пуціна і Парашэнку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000019_35115_big.jpg.webp?itok=yOD3c3b0)
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём Перамогі Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнку. Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", у віншавальным пасланні расійскаму прэзідэнту Лукашэнка адзначыў, што "гэтае светлае свята з'яўляецца сімвалам адзінства народаў, якія разам пераадолелі страшныя выпрабаванні ваенных гадоў". Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што "гераічны подзвіг нашых бацькоў і дзядоў заўсёды будзе высокім маральным арыенцірам для будучых пакаленняў".
Віншавальныя пасланні з нагоды Дня Перамогі былі адпраўлены іншым замежным лідарам, вядомым дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў. Адзначаецца, што сярод іх прэзідэнты Украіны, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са святам маскоўскага патрыярха Кірыла.
Лукашэнка: Мы будзем вечна помніць тых, хто змагаўся за незалежнасць Айчыны