Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з "ухваленнем паправак у Канстытуцыю РФ"

Лукашэнка і Пуцін / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна з “ухваленнем паправак у Канстытуцыю РФ”.

"Гэта стала чарговым пацвярджэннем высокага даверу і падтрымкі грамадзянамі вашай дзейнасьці на пасадзе кіраўніка дзяржавы", цытуе віншаванне кіраўніка Беларусі Телеграм-канал “Пул первого”.

Галасаванне па папраўкамі да Канстытуцыі праходзіла ў Расіі з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Па дадзеных ЦВК Расіі, змены падтрымалі 77,92% тых, хто прагаласаваў, супраць выступілі 21,27% удзельнікаў. Менавіта дзякуючы папраўкамі Пуцін атрымаў магчымасць застацца на пасадзе прэзідэнта яшчэ на два шасцігадовых тэрміну.

Досвед "абнулення" сваіх прэзідэнцкіх тэрмінаў мае і беларускі кіраўнік. У 1996 годзе Лукашэнка правёў рэферэндум, пасля якога фактычна скасаваў 2 гады папярэдняга прэзідэнцтва: з новай Канстытуцыяй РБ пачаўся новы адлік кіравання краінай Лукашэнкам.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.