Лукашэнка пасля няўдалага перавароту ў Турцыі сустрэўся са старшынёй КДБ

Лукашэнка пасля няўдалага перавароту ў Турцыі сустрэўся са старшынёй КДБ

Пасля няўдалага перавароту ў Турцыі кіраўнік Беларусі сустрэўся са старшынёй КДБ Валерыем Вакульчыкам. Пра гэта паведамляе сайт прэзідэнта Беларусі.

“Мяне не можа не турбаваць тая сітуацыя, якая складаецца вакол Беларусі. Дзякуй богу, што нам удаецца пакуль стрымліваць ўсялкія негатыўныя праявы. Мы гэта бачым, калі недзе нейкія  моманты з’яўляюцца. Але тое, што адбываецца навокал, і ва Украіне, і апошнія рашэнні Паўночнаатлантычнага альянсу ... і ў Турцыі гэта ўбачылі, у Арменіі праблемы, у Казахстане”, — кажа Аляксандр Лукашэнка.

“Становішча вельмі цяжкое. І нам, чаго б гэта ні каштавала, варта захаваць спакой і мір у нашай краіне”, — падкрэслівае кіраўнік дзяржавы.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася тэма крымінальных справаў асаблівай важнасці, якія знаходзяцца на кантролі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі. З гэтай нагоды Лукашэнка загадаў: “Вялацякучага працэсу тут быць не павінна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі