Лукашэнка памяняў 4 міністраў і прызначыў новага амбасадара ў Нямеччыне

Аляксандр Лукашэнка сёння правёў шэраг кадравых перастановак. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы прызначыў 4 новых міністраў.
Міністрам прамысловасці стаў Аляксандр Радзевіч, Уладзімір Цалко
ўзначаліў мінпрыроды, міністрам спорту і турызму прызначаны Алег Качан,
а Іван Шчэрба будзе кіраваць транспартам і камунікацыямі.

Акрамя таго
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Гіро амбасадарам у Нямеччыне, а
Ігара Войтава кіраўніком Дзяржкамітэту па навуцы і тэхналогіях.