Лукашэнка паляцеў на "працоўную сустрэчу" з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка / ілюстрацыйнае фота

Аляксандр Лукашэнка / ілюстрацыйнае фота / @pul_1

Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Расію, дзе заўтра адбудзецца яго працоўная сустрэча з прэзідэнтам гэтай краіны Уладзімірам Пуціным, паведамляюць дзяржСМІ. Дзе менавіта адбудзецца сустрэча, не паведамляецца.

Пры гэтым сцвярджаецца, што перамовы былі запланаваныя раней — "у адпаведнасці з графікам сустрэч двух лідараў". Паведамляецца таксама, што асноўнымі тэмамі зносін стануць міжнародны парадак дня і рэгіянальная праблематыка. Але будуць гаварыць і пра эканоміку, у прыватнасці, пра працу ў сферы імпартазамяшчэння.

Нагадаем, напярэдадні Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд (МУС) у Гаазе выдаць ордар на арышт Лукашэнкі як палітыка, датычнага да вайны супраць Украіны, якую вядзе Расія. Гэта ўжо не першы зварот Еўрапарламента да МУС па гэтым пытанні. Раней дэпутаты казалі, што рэжым Лукашэнкі нясе адказнасць за шкоду, прычыненую Украіне ў сувязі з вайной. У тым ліку гаворка ішла і пра ролю беларускага рэжыму ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей.

У сакавіку 2023 года МУС выпісаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна, а таксама ўпаўнаважанай па правах дзіцяці РФ Марыі Львовай-Бяловай. У Гаазе мяркуюць, што яны нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі