Лукашэнка: Пачынаецца палітычная "вакханалія" — выбары парламента і прэзідэнта

Лукашэнка: Пачынаецца палітычная "вакханалія" — выбары парламента і прэзідэнта

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі пачынаецца перыяд палітычнай вакханаліі. Пра гэта ён заявіў падчас кадравых прызначэнняў 13 лістапада, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"Будучы год — гэта год сур'ёзны. У нас пачынаецца палітычная "вакханалія", якая працягнецца мінімум паўтара года. І выбары парламента, і прэзідэнта. Яны ніколі не дадавалі стабільнасці і спакою ў нашым грамадстве", — заявіў беларускі кіраўнік. 

Выбарчы перыяд, па словах Лукашэнкі, гэта іспыт. "Таму нам прыйдзецца здаваць і адзін, і другі іспыт, і даваць справаздачу перад народам. Нашы людзі ўмеюць пытацца. Да гэтага трэба быць гатовымі і выразна кіраваць тымі працэсамі, якія будуць у сферы вашага вядзення", — настроіў ён чыноўнікаў.

Чарговы раз ён пахваліў жыхароў нашай краіны. "Якія б ні былі беларусы, лепш за нашых людзей няма. Гэта не распешчаныя, цярплівыя, людзі, якія ўмеюць працаваць. Адпаведна і мы павінны паступаць. Мы павінны адпавядаць свайму народу. Таму стаўцеся па-чалавечы да людзей. Там, дзе трэба прымусіць працаваць кагосьці, — прымусьце. Каму трэба дапамагчы — дапамажыце", — дадаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі