Лукашэнка не зацвердзіў Вешнякова ў якасці старшыні выканкама СНД

Экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Расійскай Федэрацыі Аляксандр Вешнякоў не быў зацверджаны старшынёй выканкама СНД на саміце ў Санкт-Пецярбурзе. Газета “Ведомости” паведамляе, што яго кандыдатуру адмовіўся падтрымаць Аляксандр Лукашэнка. Тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга старшыні выканкама Уладзіміра Рушайлы мінае ў чэрвені. На гэтую пасаду ў Крамлі рыхтавалі Вешнякова. Па словах крыніцы з расійскай дэлегацыі на саміце, супраць экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама выказаўся толькі Лукашэнка. Інфармацыя пра гэта з'явілася толькі за дзень да саміту.

Вешнякоў нічым не выявіў сябе ў расійска-беларускіх адносінах, таму прычыны, з якіх ягоная кандыдатура не задаволіла А.Лукашэнку не ясныя. “Я сумняюся нават ў тым, што ён выказваўся “за” ці “супраць”, – гаворыць старшыня Камісіі па міжнародных справах Верхняй палаты беларускага парламента Мікалай Чаргінец. – Скажу шчыра, нас тут няма ніякай рэакцыі на гэта”.

Па меркаванні спадара Чаргінца, кандыдатура пераемніка Уладзіміра Рушайлы будзе абмяркоўвацца падчас кастрычніцкага саміту СНД у Душанбэ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі