Лукашэнка не ўвайшоў у спіс 500 найбольш уплывовых людзей свету

У рэйтынгу няма нумароў, прозвішчы размешчаныя згодна з алфавітам.


Найбольшае прадстаўніцтва ў спісе маюць грамадзяне ЗША. Шмат у ім і расіянаў, разам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэм’ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым. Польшчу ў спісе прадставіў не прэзідэнт краіны Браніслаў Камароўскі, а прэм’ер-міністр Дональд Туск ды міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.


А вось кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнка ў спісе не аказалася, як няма ў ім увогуле ніводнага беларуса.


Акрамя палітыкаў у спісе прадстаўленыя бізнэсмэны і прадстаўнікі шоу-бізнэсу. Спіс быў падрыхтаваны на падставе рэйтынгаў такіх вядомых выданняў як "Wall Street Journal", "Forbes", "Vanity Fair" i "Fortune".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі