Лукашэнка не хоча, каб дзяцей у школе рабілі студэнтамі

Лукашэнка не хоча, каб дзяцей у школе рабілі студэнтамі

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў Беларусі існуе праблема празмернай нагрузкі школьнікаў. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з творчай моладдзю ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.

“Не трэба перагружаць дзяцей, не трэба іх рабіць у школе студэнтамі”, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Ён адзначыў, што вучні старэйшых класаў праводзяць у школе па 6-7 гадзін, дома трэба рабіць хатняе заданне, а гэта яшчэ некалькі гадзін. У выніку ў іх проста няма часу на заняткі спортам ці на хобі, кажа Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што школьнікам трэба выкладаць тое, што ў іх “застанецца ў галаве” ў будучыні, калі яны ўступяць у дарослае жыццё. Перамены патрэбны і ў ВНУ, якія павінны стаць “прыступкай да практычнай дзейнасці”, падкрэсліў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі