Лукашэнка накіраваў Элізабет ІІ “сардэчныя пажаданні добрага здароўя”

Лукашэнка накіраваў Элізабет ІІ “сардэчныя пажаданні добрага здароўя”

Аляксандр Лукашэнка накіраваў каралеве Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Элізабэт ІІ віншаванне ў сувязі з нацыянальным святам — Днём народзінаў Каралевы. Брытанцы святкуюць яго 9 чэрвеня.

Кіраўнік Беларусі назваў гэты дзень адметным і выказаў каралеве “сардэчныя пажаданні добрага здароўя і плённай дзейнасці”. Народу Злучанага каралеўства Лукашэнка пажадаў “міру і дабрабыту”.

Элізабэт ІІ нарадзілася 21 красавіка 1926 года, а каралевай стала 6 лютага 1952 года.

Дыпламатычныя дачыненні паміж Вялікай Брытаніяй і Беларуссю былі ўсталяваныя 27 студзеня 1992 года, а ў чэрвені 1996 года Злучанае каралеўства адно з першых у Еўрасаюзе ратыфікавала Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і ЕС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі