Лукашэнка на суботніку збіраў шпакоўню і працаваў бетоншчыкам (відэа)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка збіраў шпакоўню, саджаў дрэвы і працаваў бетоншчыкам на ўзвядзенні новага музея Вялікай Айчыннай вайны падчас рэспубліканскага суботніка, перадае агенцтва "РИА "Новости". Раніцай Лукашэнка са сваім малодшым сынам Коляй прыехаў на месца будоўлі новага музея. Разам з ветэранамі яны заклалі сімвалічную капсулу з пасланнем нашчадкам у падмурак будынку. Пасля прэзідэнт спусціўся на месца заліўкі пляцоўкі пад падмурак.
Пасля, Лукашэнка разам з сынам перамясціўся на закладку Парка Перамогі. Там ён пасадзіў дрэва і сабраў шпакоўню. Коля дапамагаў забіваць цвікі, Лукашэнка па-бацькоўску даваў яму парады. Пасля Коля напісаў на шпакоўні "Прыязджайце ў Беларусь".
У рэспубліканскім суботніку таксама прынялі ўдзел беларускія артысты, спартоўцы і супрацоўнікі адміністрацыі прэзідэнта.
Відэа: Першы канал.