Лукашэнка — Мішусціну: Беларусь ад Расіі нікуды не збіраецца

Лукашэнка — Мішусціну: Беларусь ад Расіі нікуды не збіраецца

Беларусь не збіраецца аддаляцца ад Расіі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным у Палацы Незалежнасці. 

"Што датычыць нашых адносін, вы павінны ведаць, што мы нікуды не збіраемся, як некаторыя спрабуюць паказаць Беларусь. Мы знаходзімся на гэтым кавалачку зямлі. Яна заўсёды была блізкай і роднай для рускага чалавека. І яна заўсёды застанецца такой", — перадае словы беларускага кіраўніка Telegram-канал "Пул Першага".

Інфармагенцтва БЕЛТА ўдакладняе, што Лукашэнка выставіў і прэтэнзіі — маўляў, неабходна выконваць усе дамоўленасці: "І з нашага боку ёсць спіс, і з расійскага. Каб мы выконвалі гэтыя дамоўленасці. І будаваць мы нашы саюзныя адносіны павінны выключна на раўнапраўнай аснове. Я як гісторык добра разумею і вывучаў гэтую тэму вельмі ўважліва. Саюзы, пабудаваныя не на раўнапраўнай аснове, не існуюць доўга".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі