Лукашэнка ляціць у Сочы сустрэцца з Пуціным

У  дзевяцігадзінным выпуску навінаў на “Беларусь-1” перадалі інфармацыю пра хуткі візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы. Спасылку зрабілі на прэс-службу прэзідэнта.

У Сочы кіраўнік краіны збіраецца праверыць аб’екты, звязаныя з Беларуссю.

“Як рэалізуюцца планы па развіцці беларускай спартыўна-турыстычнай базы. Таксама кіраўнік краіны збіраецца правесці шэраг сустрэч. У прыватнасці запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным”.

У свеце выказванняў Лукашэнкі падчас яго прэс-канферэнцыі беларускім і замежным СМІ, дзе ён не заняў пазіцыю РФ у данбаскім канфлікце, сустрэча з Пуціным выглядае як мінімум цікавай падзеяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі