Лукашэнка крытыкаваў Белкаапсаюз: Тыя савецкія часы сышлі (відэа)

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка незадаволены працай Белкаапсаюза па асноўных напрамках яго дзейнасці. Ён лічыць дзіўнай сітуацыю, калі арганізацыя рэгулярна звяртаецца па фінансавую падтрымку і крэдыты для папаўнення абаротных сродкаў, у той час як іншыя арганізацыі гандлю працуюць з прыбыткам.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што лічыць пустымі размовы пра тое, што Белкаапсаюз нясе дадатковыя выдаткі на ўтрыманне аўталавак для дастаўкі тавараў у аддаленыя вёскі. Аляксандр Лукашэнка распавёў пра праект, які ў Шклоўскім раёне рэалізуе старшыня савета дырэктароў ТАА "Тытунь-Інвест" Павел Тапузідзіс. Гаворка ідзе пра будаўніцтва вялікай шматпрофільнай крамы ў раённым цэнтры, дзе пад адным дахам будзе размешчаны не толькі гандаль, але таксама аптэка і аб'екты па аказанні банкаўскіх паслуг.

"Я гэтым хачу сказаць, што спажыўкааперацыя да гэтага часу не пачынае варушыцца, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Яна проста не разумее, у якой сітуацыі працуе, што тыя савецкія часы, калі яны былі манапалістамі, сышлі. І сёння ўжо тыя ненавісныя ёй гандлёвыя сеткі, якія існуюць у краіне (і людзі ўхваляюць іх дзейнасць), гатовыя абслугоўваць сельскія раёны і даваць вынік".

Кіраўнік дзяржавы даручыў на пачатак 2015 года запланаваць маштабную нараду з яго удзелам, дзе будуць дэталёва разгледжаны вынікі дзейнасці Белкаапсаюза.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі