Лукашэнка кажа, што ў бюджэце няма грошай на біятэхналогіі. Што з эканомікай? Эфір
Улады зноў робяць стаўку на “прарыўныя тэхналогіі” / LookByMedia
7 красавіка Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях развіцця Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) і прызнаў: прадпрыемствы не выходзяць на поўную загрузку, не выконваюцца планы, захоўваецца дэфіцыт абаротных сродкаў.
Кіраўнік краіны падкрэслівае, што “грошай у бюджэце няма і не будзе”: дадатковая падтрымка можа быць толькі часовай і з абавязковым вяртаннем сродкаў. Ці стане біятэхналагічная стаўка новым драйверам эканомікі — ці гэта чарговая спроба падтрымаць праблемныя праекты?
На гэтым фоне зніжаюцца золатавалютныя рэзервы, вагаецца кошт золата, а сітуацыя на валютным рынку залежыць ад паводзінаў прадпрыемстваў і насельніцтва. Што адбываецца са знешнім гандлем? Ці ёсць ціск на курс і чаго чакаць далей?
Акрамя таго, улады працягваюць гаварыць пра ўкараненне лічбавага рубля, з’яўляюцца новыя дадзеныя па заробках, а рынак жылой нерухомасці дэманструе неадназначныя тэндэнцыі. Ці ёсць падставы для аптымізму і што гэта значыць для беларусаў?
Пра гэта і не толькі пагаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной у чарговым эфіры Еўрарадыё.