Лукашэнка: Калі прэс-сакратар прэзідэнта вам намякае, вы мусіце мець сваю думку

Лукашэнка: Калі прэс-сакратар прэзідэнта вам намякае, вы мусіце мець сваю думку

5 красавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў. Сярод іншых ён прызначыў Уладзіміра Жаўняка намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. 

У ліку іншых працоўных патрабаванняў да яго кіраўнік дзяржавы назваў і такое — мець уласнае меркаванне па тых ці іншых пытаннях. Ён паведаміў Жаўняку, што той не павінен падпарадкоўвацца намёкам з вышэйшага атачэння. 

"У вас пасля прызначэння будзе адзін начальнік — гэта прэзідэнт. І калі вы з кіраўніком Адміністрацыі ў чымсьці не згодныя (хоць з ёй цяжка не пагадзіцца, яна чалавек таксама абсалютна дзяржаўны), калі вам прэс-сакратар прэзідэнта будзе на нешта намякаць, вы павінны мець сваю пазіцыю. Калі яны вам падказваюць тое, што пасуе, зыходзячы з нашага жыцця, добра, рабіце. Калі вы не згодныя — здыміце трубку і скажыце. Таму што вашыя памылкі, калі яны будуць, яны будуць толькі вашымі. Не кіраўніка Адміністрацыі, не прэс-сакратара, не кіраўнікоў БЕЛТА або тэлекампаній, радыё. Гэта будуць вашыя памылкі. Гэта самая, напэўна, складаная пасада, самая цяжкая праца", — перадае словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі