Лукашэнка і Юшчанка сустрэліся ў Санкт-Пецярбурзе

У межах нефармальнага саміту СНД, які прайшоў 10 чэрвеня ў Санкт-Пецярбурзе, адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі. Агенцтва УНIАН са спасылкай на прэс-сакратара ўкраінскага прэзідэнта Ірыну Ваннікову паведаміла, што спадар Юшчанка абмеркаваў з беларускім прэзідэнтам "гатоўнасць да падпісання шэрагу двухбаковых дакументаў па памежным супрацоўніцтве, а таксама ў кансультатыўна-прававой і энергетычнай сферах".

Перамовы кіраўнікоў двух краін неаднаразова адкладаліся. Сёлета ў якасці папярэдняй даты візіту А. Лукашэнка ва Ўкраіну называліся 26 лютага і 12 сакавіка. 15 сакавіка падчас візіту ў Данію У. Юшчанка паведаміў, што сустрэча з прэзідэнтам Беларусі ў яго будзе ў бліжэйшыя 10-15 дзён. Але гэтага так і не адбылося.

Аляксандр Лукашэнка вярнуўся з Санкт-Пецярбурга ў Мінск увечары 10 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі