Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі праблемы ў ЕАЭС і АДКБ

Пуцін і Лукашэнка

Пуцін і Лукашэнка / ria.ru

Лукашэнка і Пуцін стэлефанаваліся ў суботу, 2 сакавіка. Перамовы, якія прапаганда называе "фундаментальнымі", занялі гадзіну.

Тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі паведамляе, што ў прыватнасці абмяркоўваліся праблемы ў працы інтэграцыйных структур — Еўразійскага эканамічнага саюза і АДКБ. Інакш кажучы, у размове не было нічога новага: хутчэй за ўсё, Лукашэнка як звычайна быў незадаволены адсутнасцю адзінага рынку энергарэсурсаў, а Пуцін як звычайна яму нешта на гэта адказаў.

Што ж да АДКБ, то тут палітыкам было пра што пагаварыць. Арменія сабатуе працу гэтай арганізацыі, называючы яе бескарыснай. Ерэван пакуль што не выйшаў з АДКБ, аднак ужо "замарозіў" свой удзел у ёй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі