Вы тут

Лукашэнка і Парашэнка правялі тэлефонную размову

Фота з архіву censor.net.ua

27 лютага адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі. Пра гэта паведамляецца на сайце беларускага кіраўніка

Лукашэнка і Парашэнка абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Украінай. Таксама была абмеркаваная падрыхтоўка да I Беларуска-ўкраінскага форуму. Плануецца, што ён адбудзецца сёлета ў кастрычніку ў Гомелі. 

Асобна кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі супрацу ў сферы культуры. Гаворка ішла аб Днях культуры Украіны ў Беларусі і ўвогуле ўдзеле ўкраінскіх артыстаў у шэрагу папулярных беларускіх фестываляў — "Славянскі базар", "Александрыя збірае сяброў".