Лукашэнка хацеў паглядзець у Шклове завод, а той ужо не працуе

Лукашэнка хацеў паглядзець у Шклове завод, а той ужо не працуе

Падчас паездкі ў Шклоў Аляксандр Лукашэнка вырашыў паглядзець не толькі завод газетнай паперы, але і іншыя прадпрыемствы. Кіраўнік дзяржавы захацеў наведаць Шклоўскі масларобны завод, ільнозавод, а таксама дрэваапрацоўчае прадпрыемства "Шклоў Форэст ЛТД".

Але пакуль Лукашэнка глядзеў іншыя прадпрыемствы, высветлілася, што "Шклоў Форэст ЛТД" ужо не працуе, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Дрэваапрацоўчае прадпрыемства моцна закрэдытаванае, а ўласнікі не маюць сродкаў, каб вырашаць праблемы. Мясцовая ўлада таксама не ведае, што рабіць з гэтым заводам. 

Кіраўнік Беларусі даручыў разабрацца з гэтым пытаннем і паінфармаваць яго.

Разабрацца з працай масларобнага заводу і прадпрыемствам "Данон Шклоў" Лукашэнка даручыў кіраўніку Магілёўскай вобласці. На думку кіраўніка Беларусі, для больш паспяховай працы гэтых прадпрыемстваў, магчыма, варта аб'яднаць іх вытворчыя рэсурсы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі