Лукашэнка дыпламатам: скажыце, калі вам нязручна, каб я быў у Празе

Сёння Аляксандр Лукашэнка звяртаецца з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Гаворачы пра адносіны Беларусі з ЕС і ЗША, Лукашэнка спыніўся на Пражскім саміце ЕС і асабліва звярнуў на гэта ўвагу прысутных дыпламатаў.
"Еўрапейцы часам пераацэньваюць значэнне "Ўсходняга партнёрства". Дайшло да драбязы: Прыедзе Лукашэнка ў Прагу, ці не прыедзе, а як зрабіць, каб ён не прыехаў...

Калі каму будзе вельмі нязручна, калі там будзе прадстаўнік Беларусі, вы не запрашайце, мы пацерпім... Калі вам вельмі зручна, каб мы там былі, але не Лукашэнка, вы скажыце... Але хамства не трэба!"

Таксама Лукашэнка згадаў заяву чэшскага прэзідэнта наконт таго, што ён не падасць руку Лукашэнку. "Я яшчэ падумаю, ці падаць яму руку", — сказаў кіраўнік Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі