Лукашэнка даручыў прыняць захады па паляпшэнні адносінаў з ЕС і ЗША

Беларусь мае намер прыняць захады па паляпшэнні адносінаў з краінамі Еўрасаюза і ЗША. Пэўныя даручэнні адносна таго, што павінна быць зроблена ў гэтым накірунку, даў міністру замежных спраў Сяргею Мартынаву Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА. Падчас сустрэчы прэзідэнта з міністрам былі прадметна абмеркаваныя наяўныя пытанні па галоўных вектарах знешнепалітычнай дзейнасці.

Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што Беларусь імкнецца развіваць максімальна глыбокія, канструктыўныя і прадуктыўныя адносіны абсалютна з усімі сваімі стратэгічнымі партнёрамі, суседзямі, краінамі блізкага і далёкага замежжа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі