Лукашэнка: час эксперыментаў скончаны

Лукашэнка: час эксперыментаў скончаны

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка ў Віцебску праводзіць нараду, прысвечаную развіццю аграпрамысловага комплексу вобласці. Ён выказаў спадзяванне, што гэтае мерапрыемства стане гістарычным.

"Можа быць, не адразу сёння, няхай гэта будзе вялікім пачаткам, але мы павінны прыняць рашэнне пра далейшае не проста развіццё Віцебшчыны, але пра яе шчасным існаванні, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Дапусціць памылкі нельга. Час эксперыментаў скончаны".

Нарада праходзіць у пашыраным складзе: на ёй прысутнічаюць і мясцовыя кіраўнікі, і члены ўраду. З дакладамі выступяць старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў і віцэ-прэм'ер Уладзімір Дворнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі