Лукашэнка: Беларусь заўсёды з Расіяй, але мы не супраць NATO (відэа)

Найперш журналістаў цікавіла пытанне, ці прызнае Беларусь далучэнне Крыма да Расіі. Аляксандр Лукашэнка гаварыў асцярожна: "Дэ-факта Крым стаў часткай Расіі... Што будзе дэ-юрэ — гэта будзе пасля". Але прызнання ад Беларусі ніхто не патрабуе, падкрэсліў ён.



У той жа час кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў гэтай сітуацыі Беларусь будзе з Расійскай Федэрацыяй. З улікам "гістарычных працэсаў, працэсаў у рамках саюзнай дзяржавы", паколькі Мінск звязаны з Масквой пагадненнямі. Аднак Беларусь не выступае супраць NATO, сказаў Аляксандр Лукашэнка.



"Калі паўстане пытанне, мы ўстанем з Расіяй заўсёды, — цытуе словы Лукашэнкі РІА "Новости". — Я, як чалавек, не як палітык, магу сказаць, што Украіна павінна заставацца цэласнай, непадзельнай і, галоўнае, пазаблокавай дзяржавай". Кіраўнік Беларусі адзначыў, што калі Украіна будзе выбудоўваць адносіны з NATO і нават далучацца да блока, "натуральна, мы на гэта будзем жорстка рэагаваць".
 

У Беларусі можна размясціць яшчэ 24 расійскія самалёты, лічыць Лукашэнка
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі