Лукашэнка анансаваў візіт Рахмона: "Няхай бліжэй пазнаёміцца ​​з нашай краінай"

Лукашэнка анансаваў візіт Рахмона: "Няхай бліжэй пазнаёміцца ​​з нашай краінай"

Бліжэйшым часам нашу краіну наведае кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 чэрвеня на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Таджыкістан у Беларусі Махмадшарыфам Хакдодам.

"У бліжэйшы час, мы пра гэта дамовіліся, прыедзе ў Беларусь ваш прэзідэнт. Яго ведаюць, любяць у Беларусі. І ведае не толькі, як у нас цяпер прынята казаць, эліта — тыя, якія займаюцца палітыкай. Эмамалі Шарыпавіча добра ведае беларускі народ. Мы чакаем яго прыезду", — прыводзіць прэс-служба словы беларускага кіраўніка.

Чакаецца, што Рахмон прыляціць у Беларусь напярэдадні закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Ён прабудзе ў нашай краіне некалькі дзён. 

"Няхай бліжэй пазнаёміцца ​​з нашай краінай, яна адрозніваецца па прыродзе ад вашай: у вас больш гор, у нас іх, на жаль, няма. Але ж і ў вас ёсць і такія месцы, як у нас у Беларусі. Я іх бачыў, ён вазіў мяне у гэтыя раёны", — паведаміў Лукашэнка.

Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, выкананне апошніх дамоўленасцей. 

Падчас сустрэчы з амбасадарам кіраўнік нашай дзяржавы таксама абмяркоўваў зборачную вытворчасць беларускіх трактароў у горадзе Гісар. "Сёлета, па-мойму, яны выпусцілі ўжо пяцьсот трактароў. Ёсць вялікі попыт у суседніх дзяржавах. Мы гатовыя і надалей развіваць наша сумеснае прадпрыемства ў тым плане, як мы і дамаўляліся", — адзначыў Лукашэнка.

Разам з тым ён звярнуў увагу на падзенне тавараабароту з Таджыкістанам і прапанаваў выходзіць на рынкі трэціх краін з сумеснай прадукцыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі