Лукашэнка абяцае шыць сабе касцюмы з тканіны "Камволя"

Лукашэнка абяцае шыць сабе касцюмы з тканіны "Камволя"

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў новыя тканіны, якія вырабляюць на ААТ "Камволь". Ён паабяцаў, што цяпер яго касцюмы будуць шыць з тканін гэтага прадпрыемства.

"Тое, што мне зараз паказалі, — годная тканінау. І я сам сабе падумаў, больш не буду шыць з нейкай чужой тканіны касцюмы, а буду купляць тут. І ўнутранае спажыванне ў нас будзе арыентавана на вас", — перадае інфармагенцтва БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

У адказ прадстаўнікі прадпрыемства падарылі Лукашэнку адрэзы тканіны для новага касцюма. "Пашыю. Абавязкова", — паабяцаў ён.

БЕЛТА падкрэслівае, што падчас візіту кіраўніка дзяржавы на "Камволь" некаторыя з чыноўнікаў, якія суправаджалі яго, насілі дзелавыя касцюмы з тканіны гэтага прадпрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі