Лойка: перавод 50 рублёў знаёмаму ў СІЗА трактавалі як "фінансаванне тэрарызму"

Лойка: перавод 50 рублёў знаёмаму ў СІЗА трактавалі як "фінансаванне тэрарызму"

Наста Лойка / facebook.com

Праваабаронца Наста Лойка распавяла ў Facebook, як паштовы перавод 50 рублёў знаёмаму ў СІЗА трактавалі як "фінансаванне тэрарызму". На пошце касірка ўводзіла ў сістэму імя атрымальніка электроннага пераводу і з'явілася пазнака, што чалавек у нейкім спісе (у пераліку асобаў, якія маюць дачыненне да "тэрарыстычнай дзейнасці" — спіс вядзе КДБ). У выніку электронны перавод не прынялі, бланк не вярнулі і тлумачэнняў не далі. Папрасілі пашпарт Лойкі, і ён "патрапіў на фінансавы кантроль за спробу фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці".

Высветлілася, што грашовыя пераводы для згаданага зняволенага не прымаюць і ў яго маці. Атрымліваецца, што асобы са спісу абмежаваныя ў праве на іх атрыманне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі