Лондан заклікаў Мінск вызваліць усіх палітвязняў

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дамінік Рааб / AFP / Getty Images
Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дамінік Рааб / AFP / Getty Images

Прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку, які вынес суд у Мінску, з'яўляецца "атакай на абаронцаў дэмакратыі і свабоды". Так лічыць кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дамінік Рааб.

"Прысуд у дачыненні да Марыі Калеснікавай і Максіма Знака паказвае, што беларускія ўлады працягваюць сваю атаку на абаронцаў дэмакратыі і свабоды", — напісаў Рааб у Твітары.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Вялікабрытаніі заклікаў "рэжым Лукашэнкі" спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Як паведамляла Еўрарадыё, Мінскі абласны суд прызнаў каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 года Марыю Калеснікаву і юрыста штаба Бабарыкі Максіма Знака вінаватымі і прысудзіў да 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

Калеснікава будзе адбываць пакаранне ў калоніі агульнага, Знак — узмоцненага рэжыму.

Абарона Калеснікавай і Знака мае намер абскардзіць прысуд у Вярхоўным Судзе на працягу 10 дзён.

Каментар у Твітары рашэння суда па справе Калеснікавай і Знака, які зрабіў кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дамінік Рааб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі