"Ліверпуль" — у фінале Лігі чэмпіёнаў

"Ліверпуль" — у фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У другім паўфінальным матчы англійскі клуб здабыў гасцявую валявую перамогу над "Вільярэалам" — 3:2 (першы матч — 2:0). Пасля першага тайма "Ліверпуль" прайграваў (0:2), але ў другой палове гульні за 15 хвілін былі забітыя тры галы.

Летась "Вільярэал" выйграваў Лігу Еўропы, а сёлета застаецца без трафея.

Для галоўнага трэнера "Ліверпуля" Юргена Клопа гэта будзе чацвёрты фінал галоўнага еўракубка. Ён дабіраўся да яго ў 2013-м з "Барусіяй", у 2018-м, 2019-м і 2022-м са сваёй цяперашняй камандай. Клоп паўтарыў дасягненне італьянскага трэнера Марчэла Ліпі, які ў 1990-я чатыры разы выводзіў у фінал "Ювентус".

У сераду ў іншым паўфінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Рэал" і "Манчэстар Сіці". У першым паядынку англійскі клуб перамог з лікам 4:3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.