Літва прапанавала выключыць Беларусь з Інтэрпола

Літва прапанавала выключыць Беларусь з Інтэрпола

Літва прапануе выключыць Беларусь са складу Інтэрпола.

"Неабходна зрабіць усё магчымае, каб міжнародныя прававыя інструменты не выкарыстоўваліся для [палітычнага] пераследу і рэпрэсій", — гаворыцца ў лісце кіраўніцы МУС Літвы Агне Білатайтэ, які яна сёння накіравала ў міжнародную паліцыю.

Калі нашу краіну выключаць з Інтэрпола, яна трапіць у адзін шэраг з такімі краінамі, як Заходняя Сахара, Паўночная Карэя, Федэратыўныя Штаты Мікранэзіі, Палаў і Тувалу, а таксама Косава і Тайвань.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі