Літва адмовілася выдаваць Беларусі Святлану Ціханоўскую

Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс і Святлана Ціханоўская​ / @tsikhanouskaya
Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс і Святлана Ціханоўская​ / @tsikhanouskaya

Літва прыслала афіцыйную адмову на запыт беларускіх уладаў выдаць Святлану Ціханоўскую. Пра гэта распавёў у эфіры "Беларусь 1" генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед.

Запыт аб выдачы Святланы Ціханоўскай Мінск накіраваў у Вільню ў сакавіку 2021 года. Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс адразу сказаў, што "хутчэй пекла замерзне, чым мы пачнем разглядаць вашыя патрабаванні". Гэта значыць Вільня яшчэ вясной дала зразумець, што не мае намер задавальняць просьбу беларускай пракуратуры. Цяпер на руках у Мінска ёсць афіцыйны адказ.

"Сапраўды, прыйшлі дакументы, ужо афіцыйна магу пацвердзіць аб адмове Літвы ў яе выдачы", — сказаў Швед. Ён асабліва падкрэсліў, што ў адмове не было "матывіроўкі — на падставе чаго яны нам адмовілі".

Тым не менш Мінск працягвае спробы атрымаць прававую дапамогу ад Вільні — на гэты раз у межах крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. У інтэрв'ю БТ Швед распавёў, пра што хацеў бы распытаць былога прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса. У пракуратуры мяркуюць, што Адамкус знаходзіўся ў літоўскім батальёне, які ўдзельнічаў у карных аперацыях на тэрыторыі Беларусі падчас вайны.

"У нас ёсць спіс карных батальёнаў СС, у тым ліку літоўскіх. Гэта каля тысячы чалавек, сярод іх фігуруе вядомае прозвішча, у тым ліку Адамкус. Мы накіравалі даручэнне аб аказанні прававой дапамогі", — заявіў Швед.

Сярод пытанняў да Адамкусу Швед вылучыў некалькі: "ці прысягаў ён на вернасць фашысцкага рэйху, ці ўступаў  добраахвотна ў шэрагі карнага літоўскага батальёна СС, і характар сваіх узаемаадносін з "мінскім мясніком" і канкрэтнае ўдзел у пэўных карных аперацыях грамадзяніна-спадара Адамкуса".

"Мінскім мясніком" называлі Антанаса Імпалявічуса — камандзіра 2-га літоўскага паліцэйскага батальёна, які пазней быў перайменаваны ў 12-ы батальён шуцманшафта. Гэта падраздзяленне ўдзельнічала ў масавых забойствах людзей на тэрыторыі Беларусі.

Сам Адамкус назваў абсурдам падазрэнні беларускай генпракуратуры. "Я нават не ведаю, што такія арганізацыі наогул існавалі, уяўленні не маю, што яны рабілі і хто гэтыя людзі [якіх згадала Генпракуратура Беларусі]. Упершыню чую", каментаваў запыт беларускай пракуратуры экс-прэзідэнт Літвы. Такі крок беларускіх уладаў ён назваў "дурной спробай адцягнуць увагу ад барацьбы беларусаў за свабоду".

Литва отказалась выдавать Беларуси Светлану Тихановскую
Валдас Адамкус / delfi.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі