Літоўскія ўлады не дазволілі правесці гей-фестываль у Каўнасе і Вільні

Улады Літвы забаранілі правядзенне гей-фестывалю ў Каўнасе. Ён мусіў праходзіць два дні ў цэнтры горада на плошчы каля касцёла Кармелітаў.  Мэр Каўнаса прызнаўся, што даў параду падначаленым не даваць дазвол, інакш могуць адбыцца інцыдэнты, бо нямала мясцовых жыхароў будуць незадаволеныя правядзеннем такой акцыі каля касцёлу. Афіцыйна было заяўлена, што заяўка на правядзенне фестывалю была пададзеная занадта позна.

Раней мэр Вільні таксама адхіліў просьбу прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Літве дазволіць правядзенне мерапрыемства гомасексуалістаў на Ратушнай плошчы Вільні, паведамляе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі