Літоўцы знялі на відэа, чым займалася сям'я рысяў каля мяжы з Беларуссю

Літоўцы знялі на відэа, чым займалася сям'я рысяў каля мяжы з Беларуссю

У камеры відэаназірання літоўскіх памежнікаў рэгулярна трапляюць жывёлы, часам фіксуюцца кур'ёзныя здарэнні. Ролікі яны выкладаюць на сваёй старонцы ў Facebook. На гэты раз каля мяжы з Беларуссю гуляла сям'я рысяў. "Усе малыя кацяняты хочуць гуляць, — пішуць памежнікі ў каментары да відэа. — І не важна, дома гэта ці на мяжы...".

У 2018-м літоўцы зафіксавалі, як зграя ваўкоў і восем авечак збеглі з Літвы ў Беларусь. А аднойчы уначы беларуска-літоўскую мяжу "патруляваў" мядзведзь. У 2017 годзе на відэа трапілі ўцёкі дзікоў і лася ў Беларусь і як зграя ваўкоў мяжу “патрулюе”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі