Лілія Ананіч: студэнт з Гарварда — добра. Але пры чым тут нашы выбары?

Лілія Ананіч: студэнт з Гарварда — добра. Але пры чым тут нашы выбары?

Былая міністарка інфармацыі і цяперашняя дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч палічыла неабходным выказацца наконт шуміхі вакол студэнта Гарварда Максіма Багдановіча, якога адміністрацыя Фрунзенскага раёна Мінска не ўключыла ў склад выбарчай камісіі. Ды яшчэ і праславілася на ўсю краіну, калі яе сябры дамаўляліся, як будуць галасаваць, высмеяўшы заяўку Багдановіча.

Ананіч мяркуе, што ў студэнта Гарварда... проста няма досведа, а выбіраць тых, хто будзе сумленна і самааддана лічыць бюлютэні на выбарах прэзідэнта, было з каго. 

"А рэмарачка мая такая. Гарвард гэта добра. Можа быць нават выдатна ў плане адукацыі. Толькі пры чым тут нашы выбары? Не бачу сувязі", — рэзюмавала чыноўніца.

Максім Багдановіч, як і яшчэ 2 тысячы беларусаў у межах ініцыятывы Віктара Бабарыкі "Сумленныя людзі", падаваў заяўку на ўдзел у выбарах у якасці ўдзельніка выбарчай камісіі. Але пашанцавала толькі дваім.

Мінчук Максім Багдановіч адразу па заканчэнні гімназіі здаў усе неабходныя іспыты і паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт. Там ён цяпер адзіны беларускамоўны студэнт. У перспектыве хлопец абавязкова плануе вярнуцца на радзіму, бо каму, як не такім як ён — выпускнікам розных сусветна вядомых навучальных устаноў, рабіць з Беларусі краіну мараў? Пра гэта і не толькі —  Багдановіч разважае ў праграме "Ідэя Х".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі