Лідэр гурта “Океан Эльзи” Святаслаў Вакарчук склаў дэпутацкія паўнамоцтвы

Народны дэпутат Украіны ад прапрэзідэнцкага блока “Наша Ўкраіна — Народная самаабарона” Святаслаў Вакарчук падаў сёння заяву аб складанні дэпутацкіх паўнамоцтваў, паведамляе “УНІАН”.
Паводле слоў лідэра вядомага гурта “Океан Эльзи”, такое рашэнне стала вынікам цяжкіх шматмесячных разважанняў. На яго думку, гэта сумленны крок у адносінах да выбаршчыкаў, калег-аднадумцаў і да самога сабе.

У заяве спевака гаворыцца, што бесперапынныя міжпартыйныя і унутрыпартыйныя спрэчкі дэмаралізуюць грамадства ўнутры краіны, і падрываюць яе аўтарытэт звонку, а палітычнае жыццё дзяржавы “звузілася да бязлітаснага змагання за ўладу”.

“У такіх акалічнасцях адзіны спосаб быць сабой — гэта сысці. Застацца — для мяне азначае ўцячы. Уцячы ад абавязкаў перад выбаршчыкамі, адрачыся прысягі на пэўнасць Народу. Я гэтай прысягі не забыўся. Для мяне праўда, мараль і Ўкраіна ніколі не стаялі на другім месцы”, заявіў Вакарчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі