Лідар Limp Bizkit здыме фільм падобны на "Крымінальнае чытво"

Лідар і вакаліст Limp Bizkit Фрэд Дэрст стане рэжысёрам камедыі "Хронікі ламбарда" (Pawn Shop Chronicles).
Як паведамляецца на сайце Collider, сцэнарый напісаў Адам Мінаровіч, і яго можна параўнаць з "Крымінальным чытвом". Гаворка ў "Хроніках ламбарда" пойдзе пра "страту заручальнага пярсцёнка, якая прыводзіць да катавасіі з удзелам наркаманаў, скінхэдаў і двайніка Элвіса". Здымкі фільма пачнуцца на пачатку 2011 года.

Нагадаем, што раней Дэрст ужо выступаў у ролі кінарэжысёра. У 2007 годзе ў пракат выйшаў яго фільм "Адукацыя Чарльза Бэнкса", у 2008 годзе - карціна "Аўтсайдэры". Акрамя таго, ён з'яўляецца рэжысёрам шматлікіх відэакліпаў Limp Bizkit, а таксама здымаў ролікі гуртам Korn і Staind.

Limp Bizkit нядаўна скончылі працу над сваім пятым студыйным альбомам "Gold Cobra". Гэта першая паўнавартасная кружэлка гурта з 2003 года. А днямі яны адыгралі канцэрт у Мінску, пра які вы можаце даведацца на нашым сайце.

Фота: foxnews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі