Вы тут

Лідар АГП Мікалай Казлоў выйшаў на волю

Мікалай Казлоў / nn.by

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў выйшаў на волю. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна. Па яе даных, яго вывезлі з Акрэсціна на ўскраіну горада і там высадзілі, і такім чынам сарвалі сустрэчу.

Казлоў быў асуджаны на 15 сутак па абвінавачанні ў "непадпарадкаванні міліцыі". Ён мусіў выйсці на волю ўвечары 6 красавіка.

Як расказваў лідар сацыял-дэмаратаў Ігар Барысаў, які выйшаў на волю пасля арышту, на Акрэсціна Мікалай Казлоў сядзеў у перапоўненым карцары. Туды штодня вылівалі на падлогу два вядры вады з хлоркай.

Лідар АГП адмаўляецца даваць падпіску аб неразгалошванні ў крымінальнай справе Каардынацыйнай рады, сябрам якой ён з'яўляецца. За гэта яго двойчы каралі адміністрацыйным арыштам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.