Лічба дня: у выбарчыя камісіі трапілі 8 чалавек з 2033 валанцёраў

Лічба дня: у выбарчыя камісіі трапілі 8 чалавек з 2033 валанцёраў

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Беларусі трапілі 8 чалавек з 2033 валанцёраў. З гэтых васьмі шчасліўчыкаў толькі 2 у Беларусі, па 3 — у Германіі і Венгрыі. Гэтую інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба кампаніі "Сумленныя людзі". Такім чынам, на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года галасы будуць лічыць пераважна тыя ж людзі, што і раней.

У кампаніі "Сумленныя людзі" ўдзельнічае нямала тых беларусаў, якія раней не цікавіліся палітыкай. Але сёлета яны паверылі, што іх могуць дапусціць да падліку галасоў на выбарах. Не дапусцілі!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі