"Найлепшага работніка транспарту" пакаралі грамадскімі працамі за слова "Белсат"

Валерый Шылько / "Родныя вытокі"

Валерый Шылько / "Родныя вытокі"

Суд у Віцебскай вобласці адправіў на 40 гадзін грамадскіх прац кіроўцу з філіяла “Докшыцыводаканал” Валерыя Шылько, піша “Вясна”.

Суд палічыў мужчыну вінаватым у тым, што ён "распаўсюджваў слоўнае абазначэнне каналаў "Белсат" і "Краіна для жыцця". У мужчыны таксама канфіскавалі тэлефон.

І літаральна сёлета ўлады ўзнагародзілі мужчыну званнем “Найлепшы работнік транспарту”. Мясцовае выданне "Родныя вытокі" пісала пра яго так:

“Пра такіх, як Валерый Іосіфавіч, кажуць: прафесіянал сваёй справы. І яно сапраўды так, бо за ўвесь час ні заўваг, ні нараканняў з боку кіраўніцтва на яго работу не было. Наадварот, толькі словы падзякі за добрасумленную працу, якая сёлета была адзначана Ганаровай граматай Віцебскага абласнога КУП ВКГ “Віцебскаблводаканал”.

Прозвішча Валерыя Шылько занесенае на Дошку гонару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі